23 чэрвеня ў Мінску — экскурсія "Шэдэўры манументальнага мастацтва Мінска з элементамі дапоўненай рэальнасці"
Школа мастацтваў для дарослых "Дзівіна Гармонія" запрашае на незвычайную экскурсію ў межах праекта "Святло з неба".
У маршруце першай экскурсіі два аб’екты: вітражы ў будынку Галоўпаштамта 80-х гадоў ХХ стагоддзя і Чырвоны касцёл, вітражы якога перажылі некалькі этапаў развіцця, пачынаючы з 10-х гадоў ХХ стагоддзя.
Падчас экскурсіі будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з аўтарам вітражоў і пачуць з першых вуснаў, для чаго і для каго яны ствараюцца.
Вядоўцы экскурсіі: культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей Харэўскі і мастак-манументаліст Аляксей Лосік.