Дзеяполе

Думаць Беларусь#997

​​ Сёння, 20 ліпеня, у мінскай Галерэі "Ў" — адкрытая дыскусія "Выключанасць vs. Выключнасць" (у межах праекта "Без выключэнняў! У працэсе").

Кожны ў той ці іншай ступені перажываў вопыт выключэння ў самым шырокім сэнсе слова. Напэўна, гэтае глыбіннае асэнсаванне ўласнай выключанасці з таго ці іншага кантэксту можа разглядацца ў якасці адной з характарыстык нацыянальнай свядомасці беларусаў. Паступова пераўтвараючы гэтую "выключанасць" у "выключнасць". Прызвычаіўшыся да дыскурсу выключэння, мы ўжо пачынаем ім ганарыцца...

У адкрытай дыскусіі возьмуць удзел: філосафы Уладзімір Мацкевіч і Вольга Шпарага, мастак і пісьменнік Адам Глобус, рэжысёр Валянціна Мароз, псіхіятр Алег Айзберг, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, рэдактар Citydog.by Яся Каралевіч-Картэль і рэстаратар Вадзім Пракопьеў.

Мадэратар дыскусіі — праваабаронца Алена Танкачова.

Пачатак — у 18.30.

Все посты канала