Дзеяполе

2018

Архив по 22 ноября 2022 года. Сначала новые посты.

869 постов · страница 10 из 29

Думаць Беларусь#979

​​ ​​ ​​ Паведамленне ад Таццяны Вадалажскай, аўтара праекта па перавыданні дызайнерскага альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі":

Прывітанне! Дзякуй вам за падтрымку і вытрымку!

27 чэрвеня, нарэшце, кнігі ўжо будуць ў Мінску!

Моцна выбачаемся за затрымку і радыя будзем як мага хутчэй перадаць вам вашыя экзэмпляры.

Калі ласка:

• 12 ліпеня ў 19.00 у Культ. цэнтры "КОРПУС" (прасп. Машэрава, 9) адбудзецца імпрэза, прысвечаная кнізе. Будзем глядзець, слухаць і разумець, разам з Раманам Падалякам і Зміцерам Лук'янчыкам. Там можна забраць і свае кнігі. Будзем чакаць вас!

Калі не атрымліваецца 12 ліпеня ці трэба раней:

• 27 чэрвеня з 19.00 да 21.00 я буду з кнігамі ў кнігарні "Логвінаў" (прасп. Незалежнасці, 37а).

• Пачынаючы з 28 чэрвеня, кнігі можна самастойна забраць у офісе "Улея" (вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, офіс 1), з 9.00 да 18.00 (па працоўных днях).

• Калі для вас зручней нейкі іншы варыянт — пішыце. Будзем сустракацца!

• Калі вы жывеце ў іншым горадзе ці краіне і жадаеце атрымаць кнігу па пошце, нагадваем, што перасылка за кошт атрымальніка.

• У сярэдзіне жніўня мы прызначым яшчэ адну сустрэчу для тых, хто не зможа забраць раней.

Каб нам з'арыентавацца як вам зручней забраць свае кнігі, калі ласка, запоўніце форму: "ЗАБРАЦЬ КНІГУ" .

Думаць Беларусь#978

​​ 29 июня в Минске — экспертная встреча "Транспарентность болонских реформ в Беларуси"

Беларусская национальная платформа Форума гражданского общества Восточного партнёрства приглашает принять участие в обсуждении актуальных задач гражданского общества по отношению к Болонскому процессу.

Думаць Беларусь#977

​​ Сёння Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства выступіла з заявай у сувязі з сітуацыяй будаўніцтва і дзейнасці рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты .

Думаць Беларусь#975

​​ 23 чэрвеня ў Мінску — экскурсія "Шэдэўры манументальнага мастацтва Мінска з элементамі дапоўненай рэальнасці"

Школа мастацтваў для дарослых "Дзівіна Гармонія" запрашае на незвычайную экскурсію ў межах праекта "Святло з неба".

У маршруце першай экскурсіі два аб’екты: вітражы ў будынку Галоўпаштамта 80-х гадоў ХХ стагоддзя і Чырвоны касцёл, вітражы якога перажылі некалькі этапаў развіцця, пачынаючы з 10-х гадоў ХХ стагоддзя.

Падчас экскурсіі будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з аўтарам вітражоў і пачуць з першых вуснаў, для чаго і для каго яны ствараюцца.

Вядоўцы экскурсіі: культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей Харэўскі і мастак-манументаліст Аляксей Лосік.

Думаць Беларусь#973

​​ З 27 па 31 траўня ў Мінску прайшоў першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова".

Сайт Лятучага ўніверсітэта прапануе кароткую справаздачу мерапрыемства:

Першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова": вынікі і перспектывы

Думаць Беларусь#970

​​ Каму патрэбныя незалежныя літаратурныя прэміі?

30 траўня ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" адбылася дыскусія пра тое, якую ролю адыгрываюць літаратурныя прэміі ў развіцці сучаснай беларускай літаратуры.

У дыскусіі ўзялі ўдзел: Адам Глобус, Таццяна Нядбай, Павел Анціпаў. Мадэратар дыскусіі — Андрэй Хадановіч.

Ці лёгка рабіць сваю асабістую літаратурную прэмію, як конкурсы і прэміі мяняюць літаратурны асяродак, якія жарсці віруюць у супольнасці паэтаў і літаратараў і якая з беларускіх літаратурных прэмій найбольш ганаровая — глядзіце ў відэазапісе дыскусіі.

Думаць Беларусь#969

Шаноўныя карыстальнікі Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта !

Сканчаецца навучальны год і год працы нашай дыстанцыйнай платформы.

За гэты час мы зрабілі больш за 10 новых курсаў, пастараліся наладзіць тэхнічны бок працы.

Для далейшага развіцця нам вельмі важна разумець вашую ацэнку і стаўленне.

Прапануем невялікую анкету-зваротную сувязь, якая дапаможа нам зразумець, у які бок развівацца.

Запаўненне анкеты зойме у вас 5-7 хвілін. Анкета ананімная.

ЗАПОЎНІЦЬ АНКЕТУ

Шчыра ўдзяныя за зваротную сувязь!

Думаць Беларусь#968

​​ Как настала эра сильного человека

Либералы постоянно неправильно считывали настоящее, и их легкомыслие привело нас к новому авторитаризму, считает английский политический философ Джон Николас Грей.

Резкость своих оценок он обосновывает в статье How we entered the age of the strongman , опубликованной New Statesman (перевод на русский язык — редакции интернет-проекта "Гефтер" ).

Думаць Беларусь#967

​​ "Інтэлектуальная літаратура — эсэ перадусім"

28 траўня ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" прагучала лекцыя філосафа, эсэіста, літаратурнага крытыка Валянціна Акудовіча, прысвечаная інтэлектуальнаму дыскурсу і інтэлектуальнай літаратуры.

Сайт Лятучага ўніверсітэта прапануе вашай увазе відэазапіс лекцыі.

Думаць Беларусь#964

​​ 28 июня в Минске — лекция "Язык новой драмы: зачем и для кого? Беларусская версия"

Почему триггером обновления постсоветского театра выступила именно новая драма? Откуда возникала такая потребность именно в репрезентации повседневности на сцене? Какие беларусские авторы представляют этот феномен и в чем уникальность их драматургического языка?

Ответы на эти и другие близкие по теме вопросы — в лекции культуролога и антрополога Тани Артимович.

Думаць Беларусь#963

​​ Усе анлайн-курсы, створаныя дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі "ВЕДЫ ONLINE" .

• курс Андрэя Ягорава: "Практычная палітыка" ;

• курс Алины Радочинской: "Введение в открытые данные" ;

• курс Сергея Кожемякина: "Новая волна” и Минская школа фотографии" ;

• курс Владимира Мацкевича и Татьяны Водолажской: "Игра в культуре, мышлении и практике" ;

• курс Ірыны Дубянецкай: "Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду» ;

• курс Дмитрия Крука: "Деньги, финансовое посредничество и их роль в экономике" .

Думаць Беларусь#957

​​ Каждый четверг с 14 июня по 12 июля в Минске — VI Open-air-фестиваль немого кино и современной музыки "КИНЕМО"

Пять вечеров во внутреннем дворике музея-мастерской Заира Азгура будут демонстрироваться немые фильмы классиков мирового кинематографа, озвученные современными музыкантами и композиторами.

Думаць Беларусь#952

​​ Майкл Абрамовиц, Николь М. Биббинс Седака и Тимоти Снайдер — о маяках и флагманах "нелиберальной демократии", ошибках Европы и либерального мировоззрения в целом и поиске новых теоретических инструментов:

Век нелиберальных демократий или гала-парад хаотического авторитаризма?

Предлагаем познакомиться с содержанием дискуссии "Подъем нелиберальных демократий", состоявшейся 23 апреля 2018 года в Совете по международным отношениям (США).

Думаць Беларусь#949

Сустракайце новы курс на Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта!

"Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду"

Гэта курс-даследаванне, курс-разважанне. Аўтар курса — біблеіст, доктар сакральнай тэалогіі і доктар філасофіі Ірына Дубянецкая — закранае комплекс пытанняў, якія тычацца Кнігі Роду — базавага тэксту нашай цывілізацыі, без засваення якога нацыянальная культура не можа паўнавартасна развівацца: дзве адрозныя традыцыі ў Кнізе, аўтарства, час, гістарычны і культурны кантэкст, пытанні, касмічная гармонія, чалавечая свабода і адказнасць.

Курс створаны дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі "ВЕДЫ ONLINE" .