Дзеяполе

2018

Архив по 22 ноября 2022 года. Сначала новые посты.

869 постов · страница 24 из 29

Думаць Беларусь#538

​​ На фота — новы склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (злева—направа):

• Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", старшыня Каардынацыйнага камітэта БНП;
• Крысціна Рыхтэр, Youth Labor Rights;
• Макс Дзмітрыеў, "Некст Стоп — Нью Лайф";
• Віталь Васількоў, Асамблея НДА Беларусі;
• Алег Гулак, Беларускі Хельсінскі камітэт;
• Ірына Сухій, Таварыства "Зялёная сетка";
• Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

#EaPcivilsociety

Думаць Беларусь#530

​​ 15 сакавіка ў Мінску — прэзентацыя беларускамоўнага выдання кнігі Марціна Полака "Затушаваныя краявіды" .

Кніга Марціна Полака — гэта выдатны ўзор літаратуры факту з элементамі рэпартажу, вуснае гісторыі і гісторыі штодзённасці. У Беларусі мы добра ведаем гэты жанр па творах Алеся Адамовіча і Святланы Алексіевіч. Толькі што аўтарская перспектыва тут яшчэ больш бескампрамісная да ўсіх праяў хлусні і прапаганды.

#Лятучы

Думаць Беларусь#528

"Чатыры ўрады БНР у 1918-1920 гадах"

Ужо хутка мы будзем адзначаць 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці БНР! Сайт Лятучага ўніверсітэта прапануе ўзгадаць змест публічнай лекцыі польскай даследчыцы Дароты Міхалюк, якая адбылася ў снежні 2014 года ў межах цыкла лекцый "Urbi et Orbi" .

Ці маглі ўрады БНР разлічваць на міжнароднае прызнанне і падтрымку суседніх краін? Якія захады рабіліся, каб здабыць прызнанне міжнароднай супольнасці de facto і de jure? Якія краіны і ў якой форме аказалі падтрымку БНР? Ці былі ў БНР шанцы рэалізавацца як самастойнай дзяржаве ў тагачаснай знешнепалітычнай сітуацыі? Якую палітыку праводзіў кожны з чатырох урадаў БНР, і якія поспехі і паразы мелі месца ў іх дзейнасці? Якую ролю адыгралі разрозненасць і ўнутраныя канфлікты ў нацыянальным беларускім руху? Якія вынікі дзейнасці чатырох урадаў БНР ў 1918-1920 гадах былі станоўчымі для далейшага развіцця Беларусі — пра гэтыя пытанні разважае ў сваёй лекцыі Дарота Міхалюк.

#Лятучы #video #Архив

Думаць Беларусь#527

​​ ​​ ​​ Социологический натурализм, социальный типологизм и прочие "беды" беларусской аналитики

Павел Барковский опубликовал на сайте "Наше мнение" завершающую часть своего критического обзора статьи Владимира Мацкевича "Глобальное потепление после холодной войны" .

Смотрите предыдущие эпизоды дискуссии:

• Павел Барковский: Ответ Мацкевичу. Глобальное противостояние в недоглобальном мире

• Владимир Мацкевич: Ответ Барковскому. Как беларусам стать самими собой

• Павел Барковский: Так каковы же наши цели? Общество псевдо-инноваций, или дивный "новый" мир беларусского реформизма

#дискуссии #СМИ

Думаць Беларусь#526

​​ Канвенцыя павінна стаць "жывым інструментам", а не заставацца на паперы

3-га сакавіка ў Мінску сустрэліся ўдзельнікі кампаніі "Павестка 50", накіраванай на рэалізацыю Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю, з Бабруйска, Століна, Шчучына і Стоўбцаў.

Кампанія "Павестка 50" рэалізуецца пры падтрымцы ЕС у партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй "Еўрапейскі дом" (Данія). У рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

#СМИ #EaPcivilsociety

Думаць Беларусь#525

​​ 13 сакавіка ў Гродна — сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам і Таццянай Вадалажскай: "Беларуская адукацыя паміж глабальнымі выклікамі і мясцовай палітыкай" .

Сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі "ВЕДЫ ONLINE", што арганізуе серыю дыскусійных сустрэч з выкладчыкамі Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.

#Лятучы

Думаць Беларусь#522

​​ Участники ФБ-группы "Методологический семинар" получили доступ к видеозаписи заседания семинара , состоявшегося 1 марта, посвященного подготовке ко второй общеуниверситетской организационно-деятельностной игре (ОДИ).

P.S. Чтобы получить доступ к материалам Минского методологического семинара, необходимо присоединиться к данной группе в Фейсбуке .

#МС #video

Думаць Беларусь#519

​​ Стратегические решения и мораль

Сайт Летучего университета предлагает к прочтению очень актуальный текст Владимира Лефевра — известного советского и американского психолога и математика, профессора Калифорнийского университета в Ирвайне, создателя теории рефлексивных игр, автора книги "Алгебра совести".

#Лятучы

Думаць Беларусь#515

​​ Галоўнае — асабістая матывацыя на актыўнае паўнавартаснае жыццё

У Бабруйску рэалізуюцца тры праекты ў межах кампаніі "Павестка 50" па імплементацыі Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю.

Кампанія "Павестка 50" здзяйсняецца пры падтрымцы ЕС у партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй "Еўрапейскі дом" (Данія). У рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

#EaPcivilsociety

Думаць Беларусь#510

​​ 3 марта в Витебске в рамках интеллектуального клуба "Беларускай філасофскай прасторы" состоится круглый стол "Проблемы современной социальной онтологии" .

Организаторы мероприятия: участник "Беларускай філасофскай прасторы" Игорь Подпорин и доцент кафедры философии и политологии Витебской академии ветеринарной медицины Степан Смоляк.

В рамках круглого стола предполагается доклад Игоря Подпорина и последующее обсуждение с участием представителей академической общественности Витебска.

#Лятучы