Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі саюз дызайнераў і Лятучы ўніверсітэт запачаткавалі Прэмію імя Міхала Анемпадыстава.
Прэміяй будуць уганароўваць найлепшыя вокладкі да беларускай кнігі.
Першае наданне прэміі адбудзецца ўжо падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова", які мае адбыцца сёлета 4-7 красавіка.
Больш падрабязнасцей — у матэрыяле Беларускага Радыё Рацыя .