На адбыўшайся 26 студзеня канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці (БНП) быў ухвалены шэраг дакументаў, у ліку якіх і рэзалюцыя:
"Пра ўзмацненне пагрозаў незалежнасці Беларусі"
Праз гэтую рэзалюцыі БНП паведамляе, што пакідае за сабой магчымасць непрызнання любых дзеянняў з боку афіцыйных уладаў Беларусі, што вядуць да абмежавання суверэнітэту і незалежнасці краіны, а таксама заклікае грамадзянскую супольнасць Беларусі выказаць салідарнаць і падтрымку гэтай пазіцыі БНП шляхам публічнага далучэння да яе.
Рэзалюцыя была прынята з прапановы беларускага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, аўтара ідэі стварэння нацыянальных платформаў пры Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, першага старшыні Беларускай нацыянальнай платформы (2011—2013).