У мінулую суботу адбыўся сход дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання, далучыцца да якога таксама былі запрошаныя і дэпутаты Вярхоўнага Савета апошняга, 13-га, склікання.
Вярхоўны Савет 12-га склікання — гэта менавіта той склад беларускага парламента, які абвесціў незалежнасць Рэспублікі Беларусь, ухваліў у якасці дзяржаўных нацыянальныя сімвалы Беларусі, прыняў першую Канстытуцыю незалежнай краіны.
Адбыўшыйся сход стаўся першай сустрэчай дэпутатаў за 25 год з моманту заканчэння паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета 12-га склікання.
Пра тое, дзеля чаго збіраліся былыя дэпутаты, Уладзімір Мацкевіч пагутарыў з апошнім старшынёй Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мечыславам Грыбам — у праграме "Размова дня" на "Белсаце" (@belsat ):
Беларусі патрэбна дыктатура закона
Фотография недоступна в архиве