Уладзімір Мацкевіч пракаментаваў учынак Владара Цурпанава наступным чынам:
"Калі я напісаў у ФБ, што не хачу ў Расію, то амаль кожны другі камент пад ім утрымліваў пытанне: "Так што ты прапануеш рабіць?"
Валадар Цурпанаў такіх пытанняў не задае.
Ён робіць, і ўсё.
Ведае, што можа, і робіць гэта.
Вось проста прымусіў усіх магілёўскіх дэпутатаў, гарадскія і абласныя СМІ прачытаць гэта.
Публікаваць ніхто не стаў.
У парадак дня мясцовых саветаў пытанне ніхто не ўнёс.
Ну і што.
Але ўсё прачыталі.
І не кажаце, што не чыталі.
Валадар — круты.
І заўсёды быў такім.
І ніколі, ні ў кога не пытаўся, што яму рабіць".