Дзеяполе

Думаць Беларусь#1461

[Абвешчаны поўны спіс Прэміі імя Міхала Анемпадыстава

](http://fly-uni.org/sobytiya/pouny-spis-premii-anempadystava/ )Да ўдзелу прымаліся вокладкі беларускіх папяровых кніг, якія выйшлі ў 2018 годзе. Такім чынам, у поўны спіс прэміі ўвайшлі 62 выданні.

Кароткі спіс з 10 кніг, які вызначыць журы, будзе абвешчаны 16 сакавіка — у дзень народзінаў Міхала Анемпадыстава.

Пераможцу назавуць сёлета 7 красавіка падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова".

Нагадаем, што прэмія за дызайн кніжнай вокладкі заснавана ў памяць пра чалавека шматлікіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця год таму.

Ініцыятыва прэміі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і Лятучым універсітэтам, а таксама польскім партнёрам ТАА H&L і Фондам "Адкрытая культура". Генеральным партнёрам выступіў незалежны тэлеканал "Белсат".

Прэмія ладзіцца ў межах грамадскай кампаніі "Беларускамоўныя".

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала