Дзеяполе

Думаць Беларусь#1480

Ідзе збор подпісаў пад зваротам да ўладаў Літвы аб ушанаванні памяці герояў Студзеньскага паўстання 1863—1864 гадоў на беларускай мове.

Летась на гары Гедыміна ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі пакараных смерцю кіраўнікоў паўстання, у іх ліку — і парэшткі Кастуся Каліноўскага, нацыянальнага героя Беларусі.

Зараз адбываецца падрыхтоўка да іх перапахавання і вырашаецца, на якіх мовах будуць зробленыя надпісы на помніку.

Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці намагаюцца пераканаць літоўскія ўлады, каб, апроч як па-літоўску і па-польску, надпіс таксама быў зроблены па-беларуску.

Все посты канала