Дзеяполе

Думаць Беларусь#1537

​​ На гэтым тыдні Беларусь наведала аўстрыйская дэлегацыя на чале з федэральным канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам. Еўрапейскія госці такога рангу да нас завітваюць зрэдку. Але і сенсацыйным гэты візіт не выглядае, бо беларуска-аўстрыйскія стасункі прыкметна вылучаюцца на агульным тле ўзаемадачыненняў з еўрапейскімі краінамі.

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў тлумачыць у інтэрв’ю "Белсату" (@belsat ), якую палітычную сілу прадстаўляе Себасцьян Курц:

"Партыя Курца — Аўстрыйская народная партыя — гэта правая партыя, у пэўным сэнсе, маргінальная, не вельмі любімая ў Еўрасаюзе. Курц сам часткова абвінавачваецца ў гэткай аўтарытарызацыі і папулізме. І звычайна такога кшталту рухі, партыі, яны больш схільныя да кантактаў з аўтарытарнымі недэмакратычнымі рэжымамі".

Палітолаг сцвярджае, што характар беларускага палітычнага рэжыму для Аўстрыі не надта істотны:

"Для аўстрыйцаў цяпер важна тое, што гэты рэжым забяспечвае пэўную стабільнасць і гарантыі эканамічных інтарэсаў. І, у адрозненне ад іншых гульцоў на беларускім рынку, для іх былі важныя гэтыя стасункі на найвышэйшым узроўні, праз якія гарантавалася надзейнасць інвестыцый, бяспека гэтых інвестыцый".

Все посты канала