Дзеяполе

Думаць Беларусь#1542

7 красавіка ў Мінску — творчая імправізацыя ["Чуць. Бачыць. Разумець"

](http://fly-uni.org/novosti/coler-belarusi-chuc-bachyc-razumec/ )Запрашаем апынуцца ў атмасферы гукаў і сэнсаў "Колера Беларусі" Міхала Анемпадыстава!

У гэтую нядзелю ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў Прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку.

І адразу па цырымоніі пачнецца творчая імправізацыя "Чуць. Бачыць. Разумець", якую будуць ствараць акцёр Раман Падаляка і музыка Зміцер Лук’янчык паводле кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".

P.S. Таксама нагадаем, што 5 красавіка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі адбудзецца адкрыццё аднайменнай выставы "Колер Беларусі" , прысвечанай 55-годдзю з дня народзінаў Міхала Анемпадыстава.

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала