Таццяна Вадалажская — пра інфантылізм у сітуацыі існуючай пагрозы :
"У дзяцінстве я шчыра лічыла, што сусвет вельмі прадуманы. І калі мусіць здарыцца нешта кепскае (цацка зламацца ці кшталту таго), то ён абавязкова павінен мяне папярэдзіць. Прычым так, каб не было варыянтаў не заўважыць ці не зразумець. А калі "магла не заўважыць", дык нічога кепскага не будзе, ці, прынамсі, я дакладна не вінаватая.
Я даўна выйшла з таго ўзросту.
Але апошны тыдзень абмеркаванняў словаў Мацкевіча мяне ўпэўнівае, што вакол процьма такіх, як я... у дзяцінстве.
У адказ адно толькі і чуваць: маўляў, асноўны пасыл слушны, але — задоўга, заскаладана, не той чалавек прамаўляе, яшчэ за старое пакрыўджаны...
Ага, "вечнае дзяцінства Беларусі".
Фотография недоступна в архиве