"Улады адчуваюць сябе пераможцамі над грамадзянскай супольнасцю і палітычнай апазіцыяй дзесьці з 2006 года", — кажа філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Пра гэтую ўнікальную сітуацыю, у якой апынулася актыўная частка беларусаў, "Белсат" паразмаўляў непасрэдна са сп. Мацкевічам:
"Улады адчуваюць сябе пераможцамі. Іншая справа, што яны так і не могуць асэнсаваць, усвядоміць сабе тую сітуацыю, у якой апынуліся, разграміўшы грамадзянскую супольнасць і апазіцыю, што зараз за ўсё яны адказваюць.
У дадзеным выпадку, таксама ўлады адказваюць за тое, што парушана традыцыя "Чарнобыльскага шляху", і што ў Беларусі ёсць такая экалагічная небяспека.
"Чарнобыльскі шлях" — гэта ж не свята! Гэта жалоба па тых згубленых намі прыродных рэсурсах, па забруджванні асяроддзя...
І гэта працягваецца!
І акумулятарны завод у Берасці, і сітуацыя ў Светлагорску, у Магілёве, і АЭС, і г.д. Экалагічная небяспека толькі абвастраецца.
І тое, што грамадзянская супольнасць не можа нават на гэта дэманстратыўна адрэагаваць "Чарнобыльскім шляхам" — гэта параза ўсіх нас. Бо дзяржава без грамадзянскай супольнасці — гэта калека, а не дзяржава..."
Глядзіце болей: Што можа стаць апошняй кропляй для беларусаў, каб выйсці на масавы пратэст?