Дзеяполе

Думаць Беларусь#1674

​​ 15 траўня (серада) у Лятучым — "адкрытая кафедра" Андрэя Вітушкі і Мікалая Галабародзькі "Тэхналогіі ў медыцыне: выклік каштоўнасцям, стасункам і этыцы"

Часам падаецца, што развіццё тэхналогій у медыцыне мала тычыцца шэраговага беларуса. Але змены адбываюцца не толькі на тэхнічным узроўні, яны закранаюць сутнасныя ўяўленні пра чалавека і сацыяльныя стасункі вакол здароўя. "Ад патэрналізму праз супрацоўніцтва да медычнага дыгіталізму" — так можна апісаць шлях зменаў у стасунках "лекар—пацыент" пад уздзеяннем прасоўвання пэўных каштоўнасцяў і развіцця тэхналогій.

• Ці стварае гэты рух новыя пытанні і выклікі?

• Як будуць будавацца гэтыя стасункі і ці ёсць тут падставы для новых сацыяльных размежаванняў і няроўнасці?

• Як працуе з гэтымі і іншымі пытаннямі медыцынская этыка і біяэтыка?

• Ці тычацца нашага грамадства тыя выклікі, што сёння вызначаюцца ў сувязі з тэхналогіямі ў медыцыне?

• Ці закранае нас праблематызацыя базавых паняццяў, у межах якіх традыцыйна апісваюць біяэтыку (аўтаномія асобы, карыснасць і справядлівасць)?

Разам з лекарамі і спецыялістамі ў біяэтыцы Андрэем Вітушкам і Мікалаем Галабародзькам мы паспрабуем разабрацца з гэтымі пытаннямі і вызначыць іх актуальнасць для дзейнасці розных суб’ектаў у Беларусі.

Больш падрабязнасцей — чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта .

Все посты канала