Дзеяполе

Думаць Беларусь#1724

🎬 На гэтым тыдні ў сераду ў межах "адкрытай кафедры" Лятучага ўніверсітэта распачалася новая серыя сустрэч з экспертамі і інтэлектуаламі, якія ў сваіх выступах закранаюць аспекты інстытуцыйных і сацыяльных зрухаў, звязаных з пераходам на інавацыйны тып мыслення і дзейнасці, з імклівым развіццём тэхналогій.

Тэмай першага выступу стала: "Тэхналогіі ў медыцыне: выклік каштоўнасцям, стасункам і этыцы" . Яе прадставілі навукоўцы-лекары, засяроджаныя на пытаннях біяэтыкі: Андрэй Вітушка і Мікалай Галабародзька.

Прапануем вашай увазе відэазапіс гэтай сустрэчы!

P.S. Таксама нагадваем, што ў наступную сераду адбудзецца чарговы выступ на тэму: "Прававое рэгуляванне і тэхналагічныя інавацыі: хто каго пераможа?" , якую прадставіць Андрэй Ягораў.

Все посты канала