Дзеяполе

Думаць Беларусь#1749

​​ ⚠️ 29 траўня (серада) у Лятучым універсітэце — "адкрытая кафедра" Таццяны Вадалажскай "Грамадства—Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі"

Адукацыя ёсць сістэмай дзейнасці, што забяспечвае "вытворчасць грамадства", яго ўзнаўленне і развіццё. Таму радыкальныя змены, што пазначаюцца словамі "новая эпоха", "новы эканамічны ўклад" ці "прамысловая рэвалюцыя", кідаюць выклік адукацыі як сацыяльнаму інстытуту, які адказны за адпаведнасць і су-часнасць чалавека інавацыям у эканоміцы, палітыцы, камунікацыях і тэхналогіях.

Мы адчуваем гэты выклік і патрабаванне праз "спіс новых прафесій", вызначэнне "сучасных базавых кампетэнцый". Сістэма адукацыі тым ці іншым чынам на іх адказвае: новымі формамі і метадамі працы, што прыходзяць у школы і ВНУ ці паўстаюць у альтэрнатыўнай прасторы. І гэты адказ, у сваю чаргу, уплывае на само грамадства.

Сёння мы можам толькі паспрабаваць спрагназаваць, як інавацыі ў адукацыі адаб’юцца на сацыяльнай структуры, зменах ладу жыцця, стратыфікацыі грамадства, чалавечых якасцях і стасунках.

• Якія эфекты прыносіць сучасная трансфармацыя адукацыйнай сістэмы?

• Якое грамадства і якога чалавека будзе прадукаваць "новая адукацыя"?

• Ці сіметрычны гэты адказ на выклік?

Па гэтых пытаннях мы будзем разважаць разам з Таццянай Вадалажскай, кандыдатам сацыялагічных навук, праграмным каардынатарам Лятучага ўніверсітэта.

Больш падрабязнасцей — чытайце на сайце Лятучага ўніверсытэта .

Все посты канала