Дзеяполе

Думаць Беларусь#1764

​​ ⚠️ 12 чэрвеня ў Мінску — дыскусія "Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў"

Дыскусію арганізуюць Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) і Лятучы ўніверсітэт. Яна ладзіцца ў межах другога (мінскага) этапа міжнароднага семінара "Давер, адказнасць і сацыяльная згуртаванасць у сучаснай Украіне" .

Мінская дыскусія будзе накіравана на высвятленне сувязі паміж (не)даверам у беларускім грамадстве і (ня)здольнасцю грамадзян і асобных сацыяльных груп да самаарганізацыі і дзейных ініцыятыў у інтарэсах развіцця як сваіх лакальных супольнасцей, так і краіны агулам.

Дыскутантамі выступяць: філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч (Лятучы ўніверсітэт), філосаф Таццяна Шчытцова (ЕГУ, МАГ), камунікацыйны кансультант Раман Касціцын (ARS Communications), рэдактар Яніна Каралевіч-Картэль (Citydog.by). Мадэратар дыскусіі — Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт).

Размова будзе будавацца вакол наступных пытанняў:

• У якіх сферах найбольш востра адчуваецца недавер у беларускім грамадстве? Што спараджае і ўзмацняе недавер?

• Ці мае (не)давер найперш эмацыйныя ці рацыянальныя карані? Якімі сродкамі магчыма працаваць з гэтай з’явай?

• Якія ёсць канструктыўныя практыкі пераадолення недаверу?

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца даследчыкі, грамадскія дзеячы і шырокае кола зацікаўленых у абмеркаванні праблемы даверу ў беларускім грамадстве.

Больш падрабязнасцей — чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта .

Все посты канала