📖 10 ліпеня ў Мінску — "Вялікія вылазіны" кнігарні "Логвінаў"
Сталы партнёр і сябра Лятучага ўніверсітэта — кнігарня "Логвінаў" — мяняе месца дыслакацыі, а з восені запускае новы фармат працы.
Ад 16 ліпеня кнігарня пераязджае ў творчы кластэр на Караля, 22 (ст.м. "Фрунзенская", побач з антыкварыятам "Б/Уржуазные ценности").
Аддаючы даніну павагі памяшканню на Незалежнасці, 37а, якое за дзевяць гадоў працы зрабілася народным форумам і месцам сустрэчы творчых людзей, у сераду, 10 ліпеня, ладзяцца "Вялікія вылазіны кнігарні".
З гэтае нагоды — цэлы дзень вялікіх зніжак (30-70 адсоткаў) на ўсе кнігі. А ўвечары — сустрэча з паэтамі, перакладчыкамі і празаікамі, сяброўская гутарка і зычэнні на шчаслівую дарогу.
Прыходзьце!
Фотография недоступна в архиве