Дзеяполе

Думаць Беларусь#1903

​​ 🇪🇺 🇧🇾 🗣 Учора Мінск з візітам наведаў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ), падчас якога з беларускім урадам былі заключаныя пагадненні аб рэалізацыі ў Беларусі двух новых праектаў па рэканструкцыі аўтамабільнай трасы Мінск-Вільня і па паляпшэнні сістэмы водаачысткі, на якія банк выдаткоўвае адпаведна 110 млн і 66 млн еўра крэдытаў.

У лістападзе 2017 года ЕІБ ужо пазычыў Мінскводаканалу 84 млн еўраў на рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў, а "Белаграпрамбанк" і "Беларусбанк" разам атрымалі яшчэ 75 млн еўраў на крэдыты для бізнесу: прадпрыемствам прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю.

Такім чынам, за меньш чым два гады працы ЕІБ у Беларусі колькасць рэалізуемых праектаў даведзеная да чатырох на агульную суму іх фінансавання ў 335 млн еўраў.

"Белсат" звярнуўся па каментар да дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава адносна акалічнасцей фінансавай падтрымкі Беларусі з боку ЕС.

Адказы палітолага тэзісна:

• Казаць пра тое, што еўрапейскія гранты і дапамога развяжуць эканамічныя праблемы Беларусі, не выпадае, але гэта паспрыяе паляпшэнню значнай часткі матэрыяльнай інфраструктуры краіны, эфектыўнасці працы пэўных дзяржаўных органаў і сферы паслуг у Беларусі.

• На хвалі пацяплення беларуска-еўрапейскіх адносін тры гады таму Савет ЕС дазволіў выдаваць грошы Беларусі. Адначасова ў дачыненні да нашай краіны Брусель змяніў прыярытэты фінансавай дапамогі на карысць дзяржавы, а не градзянскай супольнасці, як тое было раней. Вылучаемых грошай непасрэдна на абарону правоў чалавека, падтрымку незалежных медыяў, развіццё дэмакратыі ў разы паменьшыла і амаль усе арганізацыі грамадзянскай супольнасці цяпер адчуваюць крызіс фінансавання. Зараз ЕС больш укладаецца ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі — у сферы, у якіх незалежным грамадскім структурам вельмі складана кааперавацца з дзяржаўнымі структурамі.

• Еўрапейскі інвестыцыйны банк — не адзіная ўстанова ЕС, якая пачала даваць грошы Беларусі. Як паведаміла сёлета ў лютым Еўракамісія, на мадэрнізацыю чыгунак і аўтамабільных дарог бліжэйшыя 10 гадоў наша краіна атрымае з фондаў Усходняга партнёрства 1 млрд 200 млн еўраў.

Каб больш даведацца пра структуру замежнай фінансавай дапамогі Беларусі, т.б. атрымаць адказ на пытанне, хто насамрэч у Беларусі з’яўляецца "грантасмокам", раім азнаёміцца з серыяй даследаванняў Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі: "Роль и место гражданского общества в системе донорской помощи для Беларуси" .

Все посты канала