Дзеяполе

Думаць Беларусь#1955

​​ 🇧🇾 🇺🇸 🗣 Андрэй Ягораў: Беларусь шукае магчымасцей контрбалансу ў сітуацыі складанасцей з Расіяй

Дарадца Доналда Трампа ў пытаннях бяспекі Джон Болтан дзве гадзіны размаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Беларуска-амерыканскія адносіны, рэгіянальная бяспека, правы чалавека і нераспаўсюджанне ядзернай зброі — як заявіў дарадца прэзідэнта ЗША Джон Болтан, ён наведаў Мінск, каб абмеркаваць гэтыя пытанні.

А чаго ж дабіваецца ад Злучаных Штатаў афіцыйны Мінск?

"Беларусь шукае магчымасцей контрбалансу (хаця б дыпламатычнага) у сітуацыі складанасцей з Расіяй. Таму яна шукае моцных геапалітычных партнёраў, якія могуць хаця б дыпламатычна збалансаваць гэтую сітуацыю. Таму з Кітаем вядуцца перамовы і са Злучанымі Штатамі — таксама", — кажа ў інтэрв’ю "Белсату" старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

З леташняга кастрычніка Мінск наведаў цэлы шэраг набліжаных да Белага дома экспертаў. У сакавіку ўлады Беларусі знялі абмежаванне на колькасць дыпламатаў у амерыканскай амбасадзе.

Ці сапраўды Мінск паварочваецца на Захад?

"Да самой нармалізацыі вельмі далёка. Нават амбасадары яшчэ не працуюць. Канфлікт да канца не вырашаны. Няясныя перспектывы развіцця адносін. Няма ніякіх праектаў узаемадзеяння", — кажа Андрэй Ягораў.

Восем беларускіх індустрыяльных гігантаў з 2006 года падпадаюць пад амерыканскія санкцыі. Персонамі нон-грата ў ЗША застаюцца Аляксандр Лукашэнка і дзевяць ягоных паплечнікаў. Праўда, чатыры гады таму амерыканскі ўрад санкцыі замарозіў. Поўнае іх зняцце, на думку эксперта, другая галоўная тэма, на якую размаўлялі ўчора Лукашэнка і Болтан.

Все посты канала