Дзеяполе

Думаць Беларусь#2054

⚠️ Пазіцыя Лятучага ўніверсітэта што да сітуацыі з Беларускім ПЭН-цэнтрам

Лятучы ўніверсітэт быў і застаецца партнёрам Беларускага ПЭН-цэнтра. На ўзроўні каштоўнасцей і місіі ў культурнай і інтэлектуальнай прасторы, на ўзроўні дзеянняў і простых чалавечых і сяброўскіх стасункаў.

Праца ПЭНа ў Беларусі вельмі важная, бо стварае ўмовы для развіцця не толькі беларускай літаратуры, але і мыслення, пашырае прастору вольнага слова і думкі, пашырае нашую прастору жыцця.

Мы вельмі спадзяемся, што тая сёняшняя сітуацыя не толькі не аслабіць Беларускі ПЭН-цэнтр, але дазволіць выйсці яму больш моцным, дарослым і здольным вырашаць самыя складаныя сучасныя пытанні. А тыя пытанні тычацца ўзаемадзеяння розных ідэнтычнасцей, каштоўнасцей і культур.

Пакуль у сваёй краіне мы не маем практыкі палітычных дыялогаў, дзе сутыкаюцца і прыходзяць да агульных рашэнняў розныя сістэмы каштоўнасцей і ідэялогіі (звычайна такой практыкай з’яўляецца парламент). Не маем звычкі да такіх дыялогаў, бачым у іх невырашальны канфлікт.

Наўрад ці калі-небудзь такія сутыкненні і спрэчкі стануць простымі. Але калі свет такі разнастайны, то і нам трэба навучыцца быць і працаваць у гэтай разнастайнасці. Але ж неабходная практыка напрацоўваецца, хоць і з болем, на жаль.

У гэтай сітуацыі слушнай з’яўляецца прапанова Улада Вялічкі:

“Змясціць персанальную і грамадскую ўвагу і намаганні з пытання "Хто з нас правы?" на пытанне "Як будзем выходзіць з канфліктнай сітуацыі, каб захаваць галоўнае — магчымасць рэалізацыі ПЭН-цэнтрам яго місіі і мэтаў?"

Гэтая прапанова вартая разгляду, бо яна ўтрымлівае схему арганізацыі медыяцыі, што працуе ў складаных умовах спрэчкі, але і жадання дамовіцца і крочыць далей.

І мы гатовыя дапамагаць чым магчыма ў пошуках канструктыўнага выйсця.

Все посты канала