Дзеяполе

Думаць Беларусь#2134

🎭 28 студзеня ў Мінску — [новы паказ спектакля "Прымітывы"

](https://www.facebook.com/events/456830248305469/ )Спектакль прысвечаны постаці Алены Кіш — беларускай мастачцы-самавучцы, жанчыне без свайго дома і сям’і, творцы, ад якой засталася толькі легенда і адзін стары фотаздымак з пашпарта, але пра якую можна сказаць, што яна займае пачэснае месца ў гісторыі выяўленчага мастацтва паміж Анры Русо і Ніко Пірасмані.

Асоба і трагічны лёс Алены Кіш у спектаклі становяцца ўвасабленнем часу, які не прымае інакавасць.

У пастаноўцы Аляксандра Марчанкі паводле п’есы Аляксея Андрэева галоўную ролю выконвае Алесь Малчанаў.

Больш падрабязнасцей — чытайце на сайце праекта "Прымітывы" .

Лятучы ўніверсітэт выступае ў якасці партнёра праекта.

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала