Дзеяполе

Думаць Беларусь#2137

​​ ⚠️ 👁‍🗨 Лятучы ўніверсітэт у межах праекта "Homo(im)perfect: даследаванне межаў, практыкі і права" ў супрацы з мастакамі і даследчыкамі робіць арт-даследаванне і шукае тых, хто гатовы падзяліцца сваім досведам і думкамі.

Нас цікавіць, як новыя магчымасці медыцыны ўплываюць на людзей у эмацыйным плане і як вопыт прымянення біятэхналогій змяняе жыццё чалавека і яго ўспрыманне рэальнасці, як ён інтэгруецца ў штодзённасць і нармалізуецца.

Калі асабіста ў вас ёсць досвед, звязаны з:

• ЭКА (экстракарпаральным апладненнем);

• сурагатным мацярынствам;

• рэдагаваннем геному чалавека або генетычнымі аналізамі;

• прыняццем прэпаратаў, якія падтрымліваюць вас пастаянна (змушана ці па сваім жаданні),

— альбо ў вас ёсць досвед стасункаў са сваімі блізкімі, якія былі ці ёсць у такіх сітуацыях,

— і вы б хацелі падзяліцца сваёй гісторыяй, то, калі ласка, напішыце нам на адрас: elisabeth.kovtiak@gmail.com (кантактная асоба: Лізавета).
⠀
Інтэрв'ю — ананімныя, могуць адбыцца асабіста, анлайн або па тэлефоне.

Атрыманая інфармацыя паслужыць асновай для стварэння арт-аб'ектаў і стане прыступкай для далейшага вывучэння тэмы біяэтыкі і прымянення біятэхналогій.

Все посты канала