Дзеяполе

Думаць Беларусь#2170

💼 🗣 12 лютага споўнілася 5 год з моманту падпісання другіх па ліку т.зв. "Мінскіх пагадненняў" па Украіне.

Для Беларусі сустрэча "Нармандскай чацвёркі" ў Мінску — гэта было перадусім прэстыжам. Да таго ж мінская пляцоўка перамоваў паўплывала на палітычны імідж Лукашэнкі — ён з’явіўся на еўрапейскай арэне не як дыктатар, а як міратворца.

"Усе магчымыя дывідэнды, якія можна было атрымаць з гэтае сітуацыі, Беларусь атрымала, выкарыстоўваючы вось гэты імідж нейтральнай пляцоўкі, пасярэдніка ў дыялогу. Тут можна згадаць і ўзнаўленне нармальных стасункаў з ЕС і ЗША, і пашырэнне прасторы гэтых стасункаў", — адзначыў у каментары "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў.

Файл недоступен в архиве: 001.mp4

Миниатюра недоступна в архиве

Все посты канала