Дзеяполе

Думаць Беларусь#2176

💼 🗣 Міністэрства адукацыі Беларусі прапанавала да абмеркавання дакумент, які ўтрымлівае шэраг этычных норм і правіл паводзін педагогаў.

У некаторых краінах, напрыклад, у Эстоніі ці ЗША, таксама дзейнічаюць этычныя кодэксы. Ініцыятыва іх прыняцця належала педагогам, яны ж вызначылі і змест. Хто аўтар беларускага дакумента — не вядома.

"Беларускі кодэкс паказвае, што, па-першае, гэта робіць міністэрства. І нават калі яны збіраюць нейкія заўвагі, то гэта ўсё роўна робіць міністэрства. А па-другое, мы ведаем практыку і разумеем, што ў лепшым выпадку гэта будзе адміністрацыйны дакумент. Гэта нейкія правілы наймальніка, якія выдаюцца пад відам кодэкса", — тлумачыць "Белсату" Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта.

Файл недоступен в архиве: 000 (convert-video-online.com).mp4

Миниатюра недоступна в архиве

Все посты канала