Дзеяполе

Думаць Беларусь#2203

​​ 🇧🇾 🇷🇺 🗣 Андрэй Ягораў: Пра "дарожныя мапы" т.зв. "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй яшчэ раз

З нашумелай заявы міністра замежных спраў Макея вынікае, што:

а) праца па "дарожных мапах" адкладзеная;

б) але калі яны дамовяцца па нафце, то праца па іх можа быць узноўленая.

Усё выглядае так, нібыта беларускія ўлады згодныя прадаць частку суверэнітэту, калі будзе прапанаваны задавальняючы іх кошт. І гэта трындец, канешне.

Але гэта пена на паверхні. Глыбей сітуацыя палягае ў тым, што беларускія ўлады хацелі прадаць не частку суверэнітэту, а гульню ў "дарожныя мапы" па продажы суверэнітэту: мы нібыта паглыбляем "інтэграцыю", а вы працягваеце нас за гэта субсідаваць. Таму і быў (і застаецца) гэты гандаль у тое, што спачатку: нафта ці "паглыбленая інтэграцыя". Расія не купіла як раз гэтую гульню. Не купіла, бо хоча рэальных кавалкаў беларускага суверэнітэту, а не пакет абяцанкаў.

На паверхні ўсё выглядае так, нібыта беларускія ўлады адстаялі суверэнітэт коштам эканамічных стратаў. Але глыбей усё значна горш. Беларускія ўлады самі ўсунулі галаву ў пашчу тыгру: праграма "паглыбленай інтэграцыі" была парафіравана, а "дарожныя мапы" былі распрацаваныя і ўзгодненыя. Зараз усе перамовы з Расіяй будуць адштурхоўвацца ад гэтай новай кропкі. Любая апеляцыя да "Саюзнай дзяржавы" будзе пачынацца не з "Саюзнай дамовы", а ўжо з гэтых самых "дарожных мапаў", агульнага падатковага кодэкса і г.д. Беларускія ўлады купілі сабе эканамічныя страты за кошт пастаўлення краіны ў яшчэ большую небяспеку. Самі! І гэта без уліку затрат на распрацоўку гэтай бязглуздзіцы.

Можна, канешне, спадзявацца, што Расія не вернецца да гэтага пытання, але гэта наіўна. 53% расіян вераць, што часткі суседніх краін належаць ім , а расійскія ўлады мараць пра новую імперыю.

#незалежнасць

Все посты канала