✍ 🗣 Таццяна Вадалажская: А тым часам у Беларусі працягваецца падрыхоўка да зменаў у Канстытуцыі.
Падрыхтоўка не прадугледжвае публічнасці.
Публіка занятая, паглынае і абмяркоўвае навіны пра расейскі дзяржаўны пераварот, смяецца і плача з беларускіх "праймерыз"... ці то пужаецца, ці то адказна ставіцца да эпідэміі.
Але не цікавіцца тым, што ціха-ціха рыхтуецца ў нас.
І праўда, хто будзе сур’ёзна ставіцца да зменаў у Канстытуцыю, згвалтаваную яшчэ ў 1996-м. Мы прызвычаіліся.
Схема Уладзіміра Мацкевіча "зрыў "выбараў" — крызіс легітымнасці дзеючай улады — Устаноўчы сход — новая легітымная Канстытуцыя" ацэнены як занадта турботны.
👉 Але можна хаця б напісаць электронны зварот у Канстытуцыйны суд .
#4Рэспубліка
Фотография недоступна в архиве