Дзеяполе

Думаць Беларусь#2225

Міхалу Анемпадыставу ўчора споўнілася б 56 год...

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Пра значэнне яго творчай спадчыны ў інтэрв’ю "Беларускаму Радыё Рацыя" разважае праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская:

"Беларусь, як свая культура, свая краіна, гэта было вельмі шчыльна звязана са з’яўленнем "Народнага альбома", з песнямі "Новага неба". І гэта была такая прыдуманая Беларусь, у якой хацелася б жыць.

І я думаю, што я, і не толькі я, сталі затым у ёй жыць.

Калі б можна было чамусьці навучыцца побач, то напэўна, вось гэтай здольнасці ствараць з нейкіх такіх рэчаў, аскепкаў, чагосьці вельмі рознага па прыродзе вось гэтую новую рэальнасць".

Міхал Анемпадыстаў пайшоў з зямнога жыцця 28 студзеня 2018 года. Апошнім яго творчым даробкам стаў дызайнерскі альбом-даследаванне "Колер Беларусі".

Скачать: Пра Міхала Анемпадыстава.mp3

Все посты канала