🕑 💼 🗣 14 год таму распачалася "Плошча-2006".
Намётавы лагер паўстаў 20 сакавіка — на наступны дзень пасля галасавання. Пратэстоўцы не верылі ў праўдзівасць абвешчаных Цэнтрвыбаркамам лічбаў (больш за 82% галасоў "атрымаў" Аляксандр Лукашэнка) і патрабавалі ягонага сыходу.
У ноч на 24 сакавіка намётавы лагер быў разгромлены, больш за 500 чалавек затрыманыя, а Кастрычніцкую плошчу сталі называць імём Кастуся Каліноўскага.
"Гэта згуляла на дэмаралізацыю ў агульным асяроддзі дэмакратычнага электарату. Мы рабілі папярэднія прагнозы і казалі пра тое, што калі змены не адбудуцца ў 2006 годзе, то гэты рэжым усталюецца надоўга. Гэтыя прагнозы збыліся, і адбылася дэпалітызацыя і дэматывацыя ў значнай часткі актыўнага грамадства", — кажа "Белсату" плітолаг Андрэй Ягораў.
Файл недоступен в архиве: 000 (convert-video-online.com).mp4
Миниатюра недоступна в архиве