Суразмоўцы — пра серыю размоў "Уводзіны ў філасофію" і не толькі:
Уладзімір Мацкевіч: "Падарунак лёсу ў тым , што ёсць нехта, хто пытаецца ў цябе пра тое, пра што ты хочаш гаварыць, але маўчыш, бо ніхто не пытаецца.
Так і прамаўчаў бы ўсё жыццё пра істотнае, вымушана, меланхалічны, без імпэту, удзельнічаючы ў размовах пра нішто, пра тлум, мітусню і дробязі паўсядзённасці".
Таццяна Вадалажская: "Жыву ў двух паралельных светах .
У адным — мы вядзем размовы пра філасофію, мысленне, тэатр, старажытных грэкаў (ну, як вядзем, я больш слухаю).
У другім — назіраем і рэфлексуем тое, што адбываецца, калі на плынь "інтэграцыі" накладаюцца "выбары", а потым на ўсё гэта яшчэ і эпідэмія з крызісамі...
Але ўсё гэта ўкладаецца ў адзін працэс: дыялог".
Уладзімір Мацкевіч: "Ёсць пытанні, на якія патрэбен вельмі хуткі адказ , каб вырашаць праблемы тут і цяпер, "не отходя от кассы", "ковать железо, пока горяче".
А ёсць і іншыя, якія патрабуюць павольнага разгортвання адказу, з пакручастым шляхам пошуку.
Такая асінхранія замінае аднаму чалавеку займаць розныя пазіцыі ў дзейнасці — напрыклад, адначасова быць палітыкам і філосафам.
Адначасова не магчыма, але можна пераходзіць з пазіцыі ў пазіцыю.
Не толькі можна, але і патрэбна.
Бо навошта палітык без мыслення?
І навошта філосаф без учынкаў і дзейнасці?
Мысленне без практыкі — бясплоднае, практыка без мыслення — злачынная.
Чалавек збірае на сабе розныя пазіцыі, планы і светы".
🎧 Нагадаем, што падкасты з серыі "Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча" можна слухаць праз SoundCloud , YouTube і Mixcloud .