Дзеяполе

Думаць Беларусь#2396

Таццяна Вадалажская: [На сёння я бачу п'есы, дзе ёсць хор, але няма выканаўцаў іншых роляў

](https://www.facebook.com/tvodol/posts/3223613030984327 )Пра надзеі і сцэнары падзей. Адмыслова вынесенае з Фэйсбука ў дыялогавым фармаце — дзеля спробы неяк рацыяналізаваць памкненні прыхільнікаў удзелу ў "выбарах".

Таццяна Вадалажская: Ну, добра, я нічога не разумею. Патлумачце мне.

Вось абуджаныя прагаласуюць за свае надзеі.

Надзея на змены з чым звязаная? Які выігрышны сцэнар?

Евгений Липкович: [А за бойкот вы понимаете?

](https://www.facebook.com/100000768841386/posts/2974974069204859/ )Таццяна Вадалажская: Да, я понимаю, каким образом срыв выборов может вести к кризису легитимности.

Но это не про то, что избиратели не пойдут на выборы. Это про то, когда те, кто реализует процедуру — кандидаты и члены избирательных комиссий — срывают их.

А то что граждане придут или нет — не имеет никакого значения.

Севярын Квяткоўскі: Таццяна, людзі не пракручваюць сцэнары, калі жывуць эмоцыяй. А тым больш — надзеяй. Надзеяй на цуд, напрыклад. На збой сістэмы, хоць бы. На палацавы пераварот у падтрымку народных масаў, на каранавірус, які не разбірае рэгаліі людзей. На што заўгодна.

Таццяна Вадалажская: Пра эмоцыі я разумею. І пра надзею на цуд. Але разлічваць на цуд не магу.

Ганна Севярынец: Таццяна, дык агульнанацыянальны байкот — такі ж міф, як і сумленныя выбары. Людзі кідаюцца ад адной утопіі да другой, бо выйсця неўтапічнага зараз няма. Як па мне, няважна, які сцэнар абіраць, галоўнае — абіраць. Улада павінная зразумець, што і так, і гэтак, і цераз гэтак, але людзі будуць супраціўляцца па ўсіх магчымых франтах.

Таццяна Вадалажская: Мне не падабаецца назва "байкот", я адмыслова яе не выкарыстоўваю.

Зрыў адрозніваецца ад байкоту тым, што галоўныя "дзеячы" тут не выбаршчыкі. Сапраўды, калі мы проста не прыйдзем на выбары — гэта тое самае, што пойдзем і прагаласуем.

Тое, што я разумею пад зрывам, і тое за што топіць ужо паўгады Мацкевіч — гэта дзеянні тых, на кім ляжыць рэалізацыя працэдуры: выбарчыя камісіі і кандыдаты.

Іх масавая і публічна абвешчаная адмова дэлігітымізуе любыя вынікі. Зрывае працэдуру і прыводзіць да калапсу, за якім павінныя пачацца працэсы пераўсталявання працэдуры выбараў і іншыя.

Пры гэтым, у сэнсе рэалізацыі, гэта таксама амаль недасяжная мэта. Тым больш, зараз. Тут патрэбная воля і разуменне. Але гэта — воля і разуменне нашых людзей. А не спадзеў на ЦВК...

Тут я бачу стратэгію, хоць і складаную. А ў іншым выпадку бачу толькі назею на цуд.

Ганна Севярынец: Таццяна, ну, гэта самы ўтапічны са сцэнароў.

Таццяна Вадалажская: Не. Гэта — сцэнар. А астатняе — не сцэнары, а спадзевы.

Сцэнар — гэта не проста апісанне падзей, якія будуць адбывацца. Сцэнар прадугледжвае акцёраў (ці актараў), у якіх ёсць запланаваныя дзеянні. На некаторыя ролі могуць быць кепскія акцёры, а на нейкія — увогуле можа акцёраў не знайсціся. 👉🏿

Все посты канала