👉🏿 Вось, што я магу нафантызаваць у якасці сцэнароў падзей, дзе стаўка робіцца на альтэрнатыўных кандыдатаў.
Першы магчымы сцэнар. Кандыдаты збіраюць сваіх аднадумцаў, праводзяць такую кампанію, што падтрымка адзаго з іх складае ўмоўныя 80%. Арганізуецца такі ціск (ці кантроль), які не дазваляе напісаць іншыя лічбы і — ура!
Для рэалізацыі гэтага сцэнара патрэбныя, як мінімум, наступныя дзеянні: папулісцкая праграма, якая збярэ большасць насельніцтва, перамога найперш над іншымі альтэрнатыўнымі кандыдатамі, арганізацыя кантролю ці ціску.
Што для гэтых дзеянняў трэба, думаю, можна самім дадумаць.
Між іншым, фактычна тут патрабуецца тая ж самая праца з працаўнікамі выбарчых камісій, што для зрыву выбараў.
Другі магчымы сцэнар. Кандыдаты атрымліваюць свае высокія адсоткі, ЦВК піша свае лічбы, а насельніцтва, абурыўшыся, выходзіць на пратэст.
У сітуацыі пратэсту фармуецца штаб перамоўшчыкаў, і яны пад ціскам вуліцы дабіваюцца прызнання рэальных лічбаў (тут адназначна не будзе перамогі ў першым туры), бяруць уладу і кантроль над рэалізацыяй другога тура, увесь час трымаючы пратэст, прычым так, каб не разбегчыся ў розныя бакі, а трымаць адну лінію. Для гэтых дзеянняў трэба, апроч пералічаннага вышэй, яшчэ і каб кандыдаты былі гатовыя ўзначаліць пратэст.
Магчыма, можа быць які іншы сцэнар, я не ведаю. Мне не хапае фантазіі.
Што тычыцца апісанага мной, то на сёння ніводная група не прапануе такія сцэнары, то бок не запрашае і не збірае людзей для забеспячэння ўсяго апісанага. Да другога сцэнара — няма і галоўнага героя.
На сёння я бачу п'есы, дзе ёсць хор, але няма выканаўцаў іншых роляў.