Дзеяполе

Думаць Беларусь#2495

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ўчора наведала чарговы горад, каб сустрэцца з мясцовымі жыхарамі, актывістамі ды сябрамі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на прэзідэнты. Такім чынам яна выконвае загад Аляксандра Лукашэнкі.

На думку палітолага Андрэя Ягорава, гэткім чынам улады спрабуюць сачыць за ініцыятыўнымі групамі альтэрнатыўных кандыдатаў:

"Першае — гэта даведацца, што гэтыя групы збіраюцца рабіць. І адчуць настроі людзей. Што яны будуць рабіць, калі не зарэгіструюць, напрыклад, Ціханоўскую. Якія гэта выкліча наступствы. Другая мэта — унясенне расколу паміж палітычнымі сіламі", — кажа "Белсату" палітолаг.

Ён упэўнены: галоўнае, чаго дамагаюцца ўлады — збіць пратэстныя настроі. У гэтым дапамагае выбарчы каляндар. Пара дазволеных пікетаў скончылася, перадвыбарчая агітацыя распачнецца толькі 14 ліпеня.

Файл недоступен в архиве: 0001 (convert-video-online.com).mp4

Миниатюра недоступна в архиве

Все посты канала