🎧 Размова шаснаццатая з серыі "Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча" — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: "Што я магу ведаць?", "Што мушу рабіць?" і "На што магу спадзявацца?"
Дадзеная серыя размоў — гэта жывая гутарка пра тое, чым ёсць мысленне, як яно адбываецца, што стварае інтэлектуальнае напружанне тут і цяпер, у сучасным свеце і сучаснай Беларусі.
Упершыню такія размовы адбыліся ў 2009 годзе ў межах курса лекцый Уладзіміра Мацкевіча "Уводзіны ў філасофію" . З таго часу актуальныя пытанні развіцця мыслення, яго ўмоў і сродкаў не скончыліся.
У якасці суразмоўцы выступае Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта (@dist_fly_uni ).
Акрамя SoundCloud , гэтыя падкасты можна таксама слухаць праз YouTube .