Дзеяполе

Думаць Беларусь#2667

⚠️ [Адкрыты ліст філосафаў Беларусі

](http://fly-uni.org/asoby/adkryty-list-filosafau-belarusi/ )Мы, філосафы, выкладчыкі філасофіі і выпускнікі філасофскіх факультэтаў Беларусі, разглядаем падзеі апошніх дзён не інакш як маральную і інтэлектуальную катастрофу: ані наша філасофская адукацыя, ані закарэлая звычка да інтэрпрэтацыі і знаходжання тлумачэнняў не дазваляюць нам зразумець ці знайсці апраўданне той беспрэцэдэнтнай, нечуванай і злачыннай хвалі гвалту ў адносінах да мірных пратэстоўцаў, у якой захлынулася краіна цягам апошніх дзён.

Чаму ў адносінах да беларускіх грамадзян, якія выйшлі на вуліцы бараніць свае галасы, былі застасаваны гумавыя кулі, светлашумавыя гранаты і іншыя спецсродкі? Чаму і навошта тысячы затрыманых катавалі ў імя хваленых "міру і стабільнасці"? Як парушэнне элементарных канстытуцыйных правоў і гвалт у адносінах да нашых суграмадзян можна апраўдваць абаронаю "канстытуцыйнага строю" Беларусі?

На жаль, у нас няма адказаў. Алё ёсць патрабаванні:

• тэрмінова спыніць хвалю гвалту, адпусціць усіх нявінных з беларускіх турмаў;

• пачаць крымінальныя справы адносна перавышэння (і проста парушэння!) сваіх паўнамоцтваў супрацоўнікамі сілавых структур;

• пачаць дыялог з грамадскай супольнасцю Беларусі.

Заклікаем беларускія ўлады і прадстаўнікоў сілавых ведамстваў пачуць нарэшце голас розуму!

Асобна хацелася б адзначыць, што выкрывальніцтвы нейкіх змоваў, замежнага ўмяшальніцтва, дэманізацыя пратэстуючых і падтрымка "спыненаму Майдану", якія гучаць па дзяржаўным СМІ ад імя беларускай філасофіі, да апошняй не маюць ніякіх адносін і не выяўляюць супольнага меркавання беларускай філасофіі як такой.

👉 Падпісацца можна тут

Все посты канала