Дзеяполе

Думаць Беларусь#2683

Уладзімір Мацкевіч: Адказнасць за гвалт нясе асабіста Лукашэнка

Неадкладна вызваліць палітзняволеных, разблакаваць інтэрнэт, не ствараць перашкодаў для судоў ды адпаведных органаў для разгляду скаргаў за парушэнне выбарчага заканадаўства, прызнаць "выбары" несапраўднымі ды г.д.

Зварот з такімі патрабаваннямі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку змясціў філосаф і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.

"Блакіроўка інтэрнэту ўладамі толькі яшчэ больш накаляе сітуацыю", — адзначыў ён у інтэрв’ю Беларускаму Радыё Рацыя :

"Усё зыходзіць ад дзяржавы, ад уладаў, а не ад народа. Што б там не хлусіў Лукашэнка пра нейкі Захад, каардынацыю і г.д. Гэта ўсё не мае ніякай каардынацыі. І адказнасць за гвалт цалкам нясуць улады і асабіста Лукашэнка. Гэта яго бязглуздыя дзеянні, гэта яго запалохванні, гэта яго хлусня — усё гэта вядзе да таго, што адбываецца. І трэба, каб да яго звярнуліся іерархі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, дзеячы культуры, пісьменнікі".

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле 👆🏿

Скачать: 2020-08-11_pol_pratesty_mackevicz_ss.mp3

Все посты канала