Дзеяполе

Думаць Беларусь#2684

⚠️ Адкрыты зварот некамерцыйных арганізацый, ініцыятыўных груп і працоўных калектываў з нагоды вулічных супрацьстаянняў

Мінулыя выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, суправаджаліся масавымі парушэннямі правоў грамадзян і не могуць быць прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі. У пануючай палітычнай сітуацыі і сітуацыі вулічных супрацьстаянняў паміж грамадзянамі і органамі аховы парадку, дзеля таго, каб пазбегнуць эскалацыі гвалту, мы, ніжэй падпісаныя, настойліва патрабуем ад беларускіх уладаў:

• безадкладна спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян, якія выражаюць мірны пратэст;

• вызваліць усіх затрыманых у ходзе выбарчай кампаніі і мірных пратэстаў;

• прызнаць, што выбары не адбыліся праз масавыя парушэнні выбарчага працэсу;

• пачаць перамовы з пратэстуючымі;

• спыніць блакіроўкі інтэрнэта.

Спіс падпісантаў:

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

Грамадскае аб’яднанне "Цэнтр сацыяльных інавацый"

Міжнародная НДА "ЕўраБеларусь"

Грамадскае аб’яднанне "Мінскае роварнае таварыства"

Праваабарончая арганіазцыя Human Constanta

Мінская ўрбаністычная платформа

Таварыства "Зялёная сетка"

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "За вела Брэст"

Брэсцкае моладзевае грамадскае аб’яднанне "Час Зямлі"

Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў "ВелаГродна"

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА"

Грамадскае аб’яднанне "Экадом"

Далучыцца да звароту могуць некамерцыйныя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і працоўныя калектывы.

👉 Падпісацца можна праз запаўненне гугл-формы

Все посты канала