Таццяна Вадалажская — [пра тое, што ёсць найпершым зараз
](https://www.facebook.com/tvodol/posts/3468035399875421 )Сталі бачныя выхады на "перамовы". На заводах, у гарадах хутка самаарганізуюцца грамадскія ці рабочыя прадстаўніцтвы, якія высоўваюць патрабаванні. Пакуль спазняецца ў фармаванні патрабаванняў толькі агульнанацыянальны камітэт-савет (ці перамоўная група).
Абвешчаны склад (не канчатковы, напэўна) Каардынацыйнага савета , але не сфармуляваныя дакладна задачы для яго.
Ці то яны вядуць перамовы ад імя Ціханоўскай, ці то распрацоўваюць нейкія пытанні транзіту і г.д. А ад гэтага залежыць і ацэнка адэкватнасці складу савета.
Зараз там дакладна няма нармальнай сувязі з тымі, хто цягне на сябе пратэст (забастоўшчыкі) і рэгіянальныя (гарадскія) прадстаўніцтвы, што ўжо сфармаваліся.
А сістэма пачала валіцца і трэба даціскаць з патрабаваннямі. Таму "перамоўная" функцыя — агучванне патрабаванняў, умовы, парадак перадачы ўлады — найпершая зараз.