"Ёсць яшчэ адзін кірунак дэлегітымізацыі створанай сістэмы.
Дэпутаты. Наскрозь фальшывы інстытут, які павінен прадстаўляць інтарэсы грамадства.
Цяпер якраз час іх выклікаць да адказу", — падказвае Таццяна Вадалажская, даючы спасылку на ФБ-старонку ініцыятывы "Дэпутаты і мы" :
"Дэпутаты Нацсходу выбіраюцца ў акругах. Таму іх справаздачу могуць патрабаваць толькі жыхары гэтых акругаў. У сярэднім, у акрузе жыве 60 тыс. чалавек. Каб выклікаць дэпутата на справаздачу перад ягонымі выбаршчыкамі, патрэбна толькі 300 (трыста, тры сотні) подпісаў жыхароў акругі. Усе расходы па арганізацыі сустрэчы нясуць улады і дэпутат, уключаючы транспарт, памяшканне, апавяшчэнне жыхароў і г.д."