Дзеяполе

Думаць Беларусь#2942

​​ ⚠️ Заява супольнасці выкладчыкаў і слухачоў Лятучага ўніверсітэта

Мы, супольнасць выкладчыкаў і слухачоў Лятучага ўніверсітэта (@dist_fly_uni ), канстатуем, што Беларусь знаходзіцца ў стане палітычнага крызісу.

Мы бачым, што рашэнні і дзеянні, якія прымаюць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, парушаюць правы грамадзян і вядуць да росту беззаконня і гвалту ў краіне.

Мы прызнаем адзіным прыймальным і цывілізаваным спосабам разрашэння сітуацыі перамовы паміж двума бакамі: прадстаўнікамі пратэстуючага грамадства і прадстаўнікамі ўладных палітычных структур.

Мы прызнаем у якасці адзінага легітымнага прадстаўніка пратэстуючага боку — Каардынацыйную раду (@rada_vision ), створаную па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.

Мы выказваем Каардынацыйнай радзе поўны давер і дэлегуем права прадстаўляць нашыя інтарэсы ў перамовах з беларускімі ўладамі па выкананні патрабаванняў, што замацаваныя ў Рэзалюцыі Каардынацыйнай рады ад 19 жніўня 2020 года:

1. Спыненне палітычнага пераследу грамадзян Рэспублікі Беларусь з боку ўладаў, узбуджэнне крымінальных спраў, прыцягненне вінаватых да адказнасці;

2. Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, адмена неправамерных судовых пастаноў, выплата кампенсацый усім пацярпелым;

3. Прызнанне выбараў 9 жніўня 2020 года несапраўднымі і правядзенне новых выбараў згодна з міжнароднымі стандартамі ў новым складзе ўсіх камісій па выбарах, уключна з Цэнтральнай выбарчай камісіяй.

У ліку падпісантаў:

Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Вадалажская, Ірына Дубянецкая, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцевіч, Генадзь Сагановіч, Таццяна Шчытцова, Алена Барадачова, Аляксей Ластоўскі, Павел Баркоўскі, Аксана Шэлест, Андрэй Ягораў ды інш.

👉 [Далучыцца да заявы

](https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSesoFy14ubweBoyXbAupf6VA_6SGMqdK6IMimYdWBUWHDP7Dw/viewform )@methodology_by

Все посты канала