Дзеяполе

Думаць Беларусь#2973

​​ 📹 Каб супакоіць народ, Лукашэнка пачаў абяцаць рэформу Канстытуцыі. Толькі не адразу, а праз год-другі.

Працу над праектам Канстытуцыі чыноўнікі Лукашэнкі вялі і раней, нагадвае "Белсату" філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Але цяпер гэта толькі спосаб выгадаць час:

"Лукашэнку трэба адцягнуць увагу ад таго, што ён ужо нелегітымны прэзідэнт, што выбары, якія адбыліся, несапраўдныя, і думаю, што ў яго цяпер нічога не атрымаецца. Хоць на гэта яго падбухторваюць таксама з Расіі".

У сваю чаргу, у Грамадскай Канстытуцыйнай камісіі, якую ўтвараюць ветэраны беларускай апазіцыі, лічаць, што трэба вярнуцца да варыянту Асноўнага закону 1994 года, правесці прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, а потым праводзіць рэформу пасля шырокай дыскусіі.

Уладзімір Мацкевіч лічыць гэты план наіўным рамантызмам:

"Паводле Канстытуцыі 1994 года Лукашэнка прыйшоў да ўлады, і менавіта яна дала яму магчымасць усталяваць дыктатуру. Таму нам патрэбна поўнае пераўсталяванне дзяржавы. Патрэбны Устаноўчы сход, структура, выпрацаваная ўсёй гістарычнай практыкай для змены дзяржаўнага ладу".

Ва Устаноўчы сход, як тлумачыць Уладзімір Мацкевіч, мусяць уваходзіць дэлегаты, шырока абраныя народам, і толькі ён мае права распрацаваць і прапанаваць на ўсенародны рэферэндум новы варыянт Канстытуцыі.

@methodology_by

Все посты канала