Дзеяполе

Думаць Беларусь#2975

​​ Таццяна Вадалажская: [Трэба вывучыць як мантру

](https://www.facebook.com/tvodol/posts/3544678758877751 )Наступны месяц нам будуць "прадаваць" дыялог. Будуць падсоўваць няякасны тавар, падсоўваць што заўгодна, толькі не рэальныя перамовы.

Таму трэба вывучыць як мантру наступнае:

• Для дыялогу патрэбныя, як мінімум, два бакі, два розныя суб'екты (чым больш прынцыповае пытанне, тым найважней зводзіць да двух пазіцый).

• Грамадскі дыялог вядуць палітычныя суб’екты (не асобныя людзі).

• Кожны з бакоў дыялогу (суб’ект) павінен мець (характарызавацца) двума рэчамі:

1) мець той комплекс пазіцый, уяўленняў і тэорый, на якіх будзе базаваць свае перамовы;

2) мець практыку, дзейнасць, якая будзе надаваць вагу пазіцыі, падмацоўваць яе, будзе аргументам.

• Грамадскі дыялог патрабуе прадстаўніцтва. Ад імя шматлікіх павінен казаць адзін (ці невялікая група), каму гэтае права дэлегаванае.

• Дыялог (і асабліва перамовы) — гэта камунікацыя паміж роўнымі суб’ектамі. Роўнасць тут — гэта немагчымасць ігнараваць адзін аднаго, незалежнасць і прызнанне адзін аднаго ў якасці іншага боку дыялогу.

@methodology_by

Все посты канала