Дзеяполе

Думаць Беларусь#3125

​​ Андрэй Ягораў: Рэжым разлічваў на тое, што зможа падарваць адзінства палітыкі краін ЕС адносна Беларусі

Дзеючае кіраўніцтва Беларусі фактычна развязала дыпламатычную вайну з суседнімі краінамі.

Спачатку афіцыйны Мінск зменшыў уласнае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Польшчы ды Літве, а пасля загадаў літоўскай і польскай амбасадам зменшыць колькасць сваіх дыпламатаў у нашай краіне.

"Беларускі МЗС разлічвае, што такі крок у адносінах да Літвы і Польшчы будзе падрываць адзінства розных краін ЕС у адносінах сваёй палітыкі да Беларусі, што яны могуць не сябраваць з Літвой і Польшчай", — кажа "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў.

На што Еўрапейскі Саюз у адмысловай заяве адказаў наступнае:

"Такія спробы зрабіць мішэнню асобныя краіны Еўрасаюза не здолеюць парушыць нашага адзінства. Усе краіны ЕС заклікаюць улады Беларусі спыніць гвалт і рэпрэсіі, вызваліць усіх затрыманых мірных дэманстрантаў і палітычных зняволеных, паважаць свабоду медыяў і грамадзянскую супольнасць ды пачаць усеагульны нацыянальны дыялог з мэтаю забяспечыць суверэнную, незалежную, дэмакратычную ды квітнеючую будучыню Беларусі".

Калі надалей будзе скарачацца прысутнасць ЕС у Беларусі, змяншацца кааперацыя паміж беларускім урадам і ўрадамі еўрапейскіх краін, змяншацца бізнэс-кантакты і культурніцкія ды адукацыйныя праграмы, то шмат у якіх адносінах гэта пакіне нашую краіну сам-насам з Расіяй, кажа Андрэй Ягораў:

"Адзінаю крыніцай запазычванняў становіцца Расія, гэта паглыбляе эканамічную залежнасць ад Расіі, якая і гэтак вялікая".

@methodology_by

Все посты канала