Сёння, 9 кастрычніка, адбудзецца заснаванне і адначасова вызначэнне першага лаўрэата новай прэміі за "беларускае мысленне" — Прэміі імя Абдзіраловіча.
Заснавальнікамі прэміі выступаюць вядомыя беларускія філосафы, мысляры, інтэлектуалы: Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Міхаіл Баярын, Таццяна Вадалажская, Ірына Дубянецкая, Максім Жбанкоў, Уладзімір Мацкевіч, Пётр Рудкоўскі, Таццяна Шчытцова.
Фундатар прэміі — спн. Ала Орса-Рамана (ЗША).
Пасля святочнага акту заснавання прэміі і абвяшчэння вынікаў 2020 года, лаўрэат выступіць з праграмным эсэям.
Пасля гэтага адбудзецца агульная дыскусія.
З-за меркаванняў бяспекі падзея плануецца закрытай, але магчымая анлайн трансляцыя і наступны друк матэрыялаў (размяшчэннем відэа) на сайтах "Беларускага Калегіюма" і часопіса "Абдзіраловіч" .
Сачыце за абнаўленнямі на ФБ-старонцы "Беларускага Калегіюма" . Пачатак а 16-й гадзіне.