Супраць беззаконня сілавікоў ды за правядзенне новых выбараў выступаюць дактары, навукоўцы ды спартоўцы. Раней з палітычнымі патрабаваннямі гэтыя прафесійныя групы супольна не выступалі.
"Меркаванне найбольш актыўнай, разумнай і кемлівай часткі прафесійных супольнасцяў, безумоўна, уплывае на астатніх, на пасіўную частку грамадства і на рэшту прафесійных супольнасцяў", — кажа "Белсату" філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Пратэсты сысці ў адстаўку Лукашэнку пакуль не прымусілі, але паволі разгойдваюць уладную вертыкаль, упэўнены філосаф:
"Здымаць сцягі, замалёўваць муралы — усё гэта ад жадання не бачыць пратэсту, схавацца, засунуць галаву ў пясок, каб не бачыць, не ведаць, нібыта гэтага няма. Гэта сведчыць пра разгубленасць і фрустрацыю".
Файл недоступен в архиве: 003 (convert-video-online.com).mp4
Миниатюра недоступна в архиве