Дзеяполе

Думаць Беларусь#3226

​​ Таццяна Вадалажская: [Прафесійная салідарнасць — гэта з’ява новай Беларусі

](https://www.facebook.com/tvodol/posts/3691608590851433 )Гадоў 10 таму мы рабілі даследаванне "забароны на прафесію". Яно абапіралася на больш за 500 выпадкаў звальненняў ці ціску на працоўных месцах, што адбываліся напрыканцы 1990-х і пачатку 2000-х. І гэта былі выпадкі, якія патрапілі ў публічную прастору.

👉 Гл. вынікі даследавання:

• [Запрет на профессию в Беларуси: разнообразие форм, задач и способов

](https://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2012/09/12/Berufsverbot-Belarus.html )• [Борьба с инакомыслием в сфере труда и занятости. Запрет на профессию: новое явление на старом фундаменте

](https://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2012/11/12/bor-ba-s-inakomysliem-v-sfere-truda-i-zanyatosti-zapret-na.html )Адным з моцных фактараў, які дазваляў гэтай з'яве існаваць, была адсутнасць салідарнасці калегаў. А ў некаторых выпадках — і булінг нязручных супрацоўнікаў калегамі.

Тактыка ўлады не змянілася і сёння.

Але дактары за дактароў, настаўнікі за настаўнікаў, шахцёры за шахцёраў — гэта новая Беларусь.

Пра гэта важна гаварыць і шырыць як з’яву.

@methodology_by

Все посты канала