Дзеяполе

Думаць Беларусь#3273

Больш за 1000 затрыманых — гэткі вынік нядзельнага "Маршу народаўладдзя", які паводле колькасці схопленых людзей перавысіў лічбы папярэдніх мірных акцый апошніх трох месяцаў.

На руку ўладам іграе традыцыйнасць і нязменнасць мірнага пратэсту. Таму, на думку філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, пратэсту таксама варта вывучаць дзеянні сілавікоў і змяняць фарматы:

"Давайце думаць, як мы можам рабіць наш пратэст — гэтае татальнае непадпарадкаванне — на кожным працоўным месцы, у кожным квартале, у кожнай кватэры нават і г.д. На жаль, у нас на балконах вельмі мала сцягоў. Мы не пазначаем нашу большасць за межамі тых маршаў, што робім штонядзелі. А яны павінны ведаць, што нас большасць, яны баяцца гэтай большасці", — кажа філосаф "Белсату" .

@methodology_by

Файл недоступен в архиве: 000 (convert-video-online.com) (1).mp4

Миниатюра недоступна в архиве

Все посты канала