Дзеяполе

Думаць Беларусь#3344

​​ Таццяна Вадалажская: [Ведаеце, што мяне зараз непакоіць?

](https://www.facebook.com/100000069865962/posts/3787550917923866/ )Словы пра тое, што "людзі абудзіліся, і гэта ўжо не змяніць", "уладныя структуры развальваюцца знутры", "гэты маразм не можа быць вечным", "мы ўжо перамаглі" і г.д.

Я добра разумею, як важна не раскідаць і падтрымліваць веру, падтрымліваць адзін аднаго. На гэтай падтрымцы шмат што і трымаецца.

Але гэтыя словы мяне напружваць. Найперш сыходам у "натуральнасць працэсаў", непазбежнасць... Але, нягледзячы на ўсё зробленае ў гэтым годзе, — а гэта неверагодна шмат, — няма ніякай незваротнасці і натуральнасці ў палітычных працэсах.

Давайце не забывацца на найноўшую гісторыю. Не забывацца, як некалі разнастайнае, свабоднае грамадства, пачынаючы з сярэдзіны 90-х, было паступова заціснутае і магіналізаванае. Як пасля кожнага ўздыму (пагартайцце старыя публікацыі, і ўбачыце там такое самае: "гэта крах", "мы ўжо перамаглі" і г.д.) уладная сістэма мінімізавала свае страты і нішчыла пратэстную актыўнасць і палітычнае як сутнасць зменаў.

Мы ўжо зразумелі, што хутка не атрымаецца. Цяпер важна не пакінуць гэтае "не хутка" на натуральнасць — кшталту, тут само расце, а там развальваецца.

На гэты перыяд да перамогі патрэбныя актыўныя дзеянні.

Прычым яны павінныя не проста падтрымліваць нас і наш пратэстных дух, а развіць і пераўтварыць грамадства ў большую сілу, чым яна ёсць цяпер. Бо той, што ёсць цяпер, не хапае. Трэба гэта прызнаць!

Нам пакуль не хапае сілаў, каб, напрыклад, выканаць "ультыматум" (як бліжэйшы варыянт даціскання да перамоваў аб выхадзе з палітычнага крызісу).

Мы змяніліся вельмі моцна, але нам яшчэ трэба даарганізавацца і ўзмацніцца для перамогі.

І каб рабіць гэта, нам патрэбнае агульнае разуменне крокаў, якімі рушым. Самае простае, галоўнымі пунктамі. Але агульнае, якое дае разуменне для кожнага, да чаго рыхтаваць сябе і тых, хто побач.

Да сёлетніх "выбараў" такія пункты былі пазначаныя самім электаральным працэсам (выбарчыя камісіі, участкі і г.д.). Яны фактычна задавалі разуменне фармату грамадскага развіцця і структуравання.

Цяпер фармальна-працэдурна прапісаных пунктаў няма. Яны павінныя ў нас быць. І тады "пад іх" могуць разгарнуць сваё развіццё ўсе тыя разнастайныя грамадскія групы і суполкі, што ўтварыліся і паўсталі за гэты год.

@methodology_by

Все посты канала