Дзеяполе

Думаць Беларусь#3413

Андрэй Ягораў: Каб прымусіць рэжым пайсці на перамовы, засталося ажыццявіць кваліфікавана адно дзеянне

Ужо ўвесну мы можам пабачыць уключэнне ў парадак дня пратэстаў эканамічнага фактару:

"Цяпер людзі выступаюць за справядлівасць, дэмакратыю, хочуць узнаўлення нармальнага функцыянавання дэмакратычных інстытутаў у Беларусі. І гэта задае пэўную спецыфіку гэтаму пратэсту. То бок, людзі не выступаюць за дабрабыт, за "вярніце нам кіўбасу", як гэта было ў 90-я. А вось гэтыя эканамічныя чыннікі, якія выштурхоўваюць людзей на вуліцу, — беднасць, — не заўсёды гуляюць на баку дэмакратычных пераўтварэнняў і стабілізацыі", — кажа "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў.

Разам з тым пратэставая актыўнасць беларусаў пакуль не ўяўляе адначаснае крытычнае пагрозы рэжыму, а выглядае хутчэй тэстам на трываласць як для сістэмы, гэтак і для грамадзянскай супольнасці. А тая ўсё больш умацоўваецца і выкарыстоўвае новыя фарматы пратэстаў:

"Гэтае дзеянне мусіць быць масавым — і мы гэтага дасягаем. Яно мусіць быць працяглым, дастатковым паводле працягласці, каб гэты рэжым зваліўся. І мы гэта дэманструем — у нас цярпення хопіць, каб арганізаваць працяглае дзеянне: чатыры месяцы паказваць, што людзі гатовыя змагацца. Але чаго мы не дасягаем — гэта блакаванне жыццёва важных функцый рэжыму. То бок, ніводнага разу гэтыя пратэсты не блакавалі чагосьці жыццёва важнага для гэтага рэжыму, што б прымусіла яго пайсці на перамовы. Таму гэтую кропку трэба вызначыць, разумець і ажыццявіць кваліфікавана гэтае дзеянне", — разважае палітолаг.

@methodology_by

Все посты канала